Вершы
вернуться

Жилка Владимир Адамович

Шрифт:

1924

«Над нядоляй Тваёй не заплачу…»

Над нядоляй Тваёй не заплачу І на свой не пажалюся лёс, Хоць і ведаю — доля лядача І балюча, часамі, да слёз. Хоць і ведаю сум і утому І не раз давяраўся мане, Ды ці ж мне выгалошваць жывому, Запяваць паніхіднае мне? А ніколі, ніколі, ніколі: Мы — не вецер распачны зімой; Ты — застанешся верная волі, Я — на варце нязменна з Табой. Ні часіны не кінем змагання; Не аслабне, не здрадзіць далонь: Хто заквечаны кветам кахання, Той нянавісці знае агонь. Чым гусцей над Табой пацямнее, Чым цяжэй будзе крыж Тваіх плеч, — Тым запальней здымацца ўзмацнее Мой кароткі караючы меч.

1924

Восень («Глухой, таёмнай сцежкай…»)

Глухой, таёмнай сцежкай Падкралася за летам, Уселася на ўзмежку І занудзіла светам. Няўпынна, безнадзейна, Слязьмі, як мак, драбнютка Заплакала нявейна, Маркотна і няхутка. І з ёю разам хмары Заплакалі дажджамі, Навіслі шопай чмархнай Над вёскамі, палямі. І то ж бо: неласкава, Пустэльна поле, гола, Ў стагах стаіць атава, І пушча жоўта-квола. Ў паветры мятульжыцца Убор вясны раскошні, Кружляючы, лажыцца Бясшумны ліст апошні. Рабіна ўжо чырвона, Не чуць птушых спяванняў, — І ў мяккіх шэрых тонах Настрой ціхі канання. І на кустах, на руні, На йржанні-павуценні; І за гумном, за пуняй Дрыжаць даўжэй суцені. І сонца слаба ўсмешка, — Як хмара, небарача, Бо восень вось на ўзмежку, Бо восень плача, плача…

1924

«Нашы тайны й жаданні, як рэчы, як кветы…»

Нашы тайны й жаданні, як рэчы, як кветы, Маюць водар і якасці фарб. Іх багацці і тонкасць — цудоўныя светы, Іх калёраў нязлічаны скарб… І калі ты прыціхнеш, дзяўчына, няждана І замысліцца воч ясната, Хараство летуценняў тваіх незраўнана, Незраўнаная іх любата. І здаюцца мне раніцай снежныя горы, Там нічый непракладзены шлях, І альпійскай фіялкі ў празрыстым прасторы Ледзьве чутны чаруючы пах. Але ўсенька, сяброўка, усенька гавора: І румянец, і грудзі, і стан — Ап'яніць і ўзбунтуе галованьку скора Ружаў вакхавых млявы туман.

1924

«Хто там паклікаў?..»

Хто там паклікаў? Спяшаю за кім? Хто так ўладарна й нячутна? Ты, незнаёмая, правам якім, Сілай якою магутна? Доўгі з пытаннем супынен пагляд, Чорныя вочы — вуголлі. Кроўю і крозай закляты — ўжо фат, Следам імкну мімаволі. Ўсё заўважаецца — шэрасць, туман, Людзі, рух вуліцы хуткі. Гнуткі, паветравы ўслізгвае стан, Крок яе лёгкі і пруткі. Вось азірнулася — полымя з воч, Профіль спакойны ж і тонкі. Профіль… І бегчы?.. як смешна!.. А, проч! Боль, як і радасці, - звонкі! Сэрца, замоўкні, ўзрушэнне, адрынь! Дзіўна мне мерай ты мерыш. Біцца, маё неразумнае, кінь! Як немагчымаму верыш?

1924

На постаці

Сумнай песні голас, Бы ў цудовым сне.. Жыта спелы колас Жнейка хутка жне. Сонца жар. Знямога. Спёка, гарачынь… Пачакай, нябога, Крыху адпачынь! Выпрастала спіну, — Шчок палае мак, Стала на часіну І знямела так. Задуменне пала, Пазірае ўдаль. Мо аб чым згадала? Мо кагосьці жаль?

1924

«Месячыку-месяц…»

Месячыку-месяц, Срэбненькія рожкі З-за хмарынкі, месяц, Выгляні хоць трошкі. Бедная галоўка, Што не мае долі: Дажынаць свякроўка Кінула на полі. Супраць ночы цёмнай Ледзь дамоў вяртаю, Цішынёй таёмнай Цемната пужае. Мгліца ў вочы лезець, Не відаць дарожкі, Месячыку-месяц, Срэбненькія рожкі.

1924

Віно звініць

Адно для нудных рэзанёраў Віно разбаўліваць вадой. Я светам недасяжных зораў Гару іскрыста прад табой. Я ў патаёмным церпкім хмелі Падзіўна-весела таю Табе, што завірухі пелі, Надзею пэўную тваю. У келіху, да краю поўным, Чырвона-цёмнае, бы кроў, Я клічу бачаннем чароўным Да нездзяйснёных думных сноў. Прыйдзі і пі!.. Ўваччу памершым Зайграю бліскам маладым, Каханнем незраўнана першым Узрушу ў сэрцы залатым. Праз лёс крывавы і лядачы Я прывяду цябе к вясне… О, ўсё згубіўшы да астачы, Ты знойдзеш радасці ў віне!

1924

«Прытулі, сястра, слабога…»

Давно завидная мечтается мне доля…

А. Пушкін
Прытулі, сястра, слабога, Прыгалуб, каханка-смерць. З гэткай шчырасцю нікога Не прасіці мне, не смець, — Прытулі мяне, слабога. Ўсё кахаў на гэтым свеце І адбіў паэт ў сабе. Пад далёкія павеці Закаханы йду к табе, — Ўсё кахаў на гэтым свеце. Песні ўсе мае дапеты. Да цябе апошні верш: Абдары мяне прыветам, Пашкадуй, як маці, перш… Песні ўсе мае дапеты. Ў ціхі, змрочны час змяркання Заручы душу з сабой. З тайнай радасцю спаткання Жджэ нязрадны, верны твой, Ў ціхі, змрочны час змяркання. Ад цяжкіх нягод зямелькі, Ад дакучных, крыўдных слоў З ласкі смерці-збавіцелькі Я прыйду ў палацы сноў — Ад цяжкіх нягод зямелькі. Будзе добра, лёгка, ціха, Супакойна, люба мне. Не стрывожыць цішы ліха, Гора сэрца не пратне. Будзе добра, лёгка, ціха…
  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win