Шрифт:
«Ночка марозная…»
«На жвіровыя ставіў я карты…»
«А ты кажы, што радасць ёсць…»
«З дзяцінства фіялкавых раніц…»
Прыкладзіны
Перайманне Гарацыя
Паставіў я сабе прыклад навек трывалы, Выносісты вышэй за валатовак вал, Не скрышаць мне яго ні ўлевы, ні навалы, Ні часу, дзён і год бурлівы перавал. Увесь я не памру, нястленнымі дарамі Найлепшае з мяне запоўніць мой працяг, Пакуль Пагоні меч зіхціць на Вострай Браме І рух нясе наш бел-чырвона-белы сцяг. І скажуць пра мяне, дзе ціхаводны Нёман Абняць хутчэй імчыць вірлівая Вялля, Што, цалкам кволы, я на духу быў нязломан І ўсё насіў нашы да роднага вулля. Бо быў між першых я, што летуцелі палка Пабачыць, як муры залье крывіцкі рух. Мае заслугі ўзваж, сялянская Купалка, Валошкавым вянком аздоб чало сукрух.