Шрифт:
1927
«Свядомасці горач мацней алкаголю…»
1927
Курка-Рабка
З народнага
Жылі дзедка з бабкай. Мелі курку Рабку Слаўнага заводу, Важную на ўроду. Баю-байкай байка: Знесла курка яйка Не абы якое, Але залатое. Выняўшы з падпечка Дзіўнае яечка, Кажа бабцы дзедка: — Гэта штука рэдка! Трэба нам, канешне, Зласаваць яешню! Бабка не пярэча, Тупае ля печы: Радая, вядома, Дагадзіць старому. Вогнік на камінку Развяла ў часінку, Ўстанавіла спраўна Дзве цаглінкі слаўных, Зверху ж скавародку. Узяла са сподку Лыжку масла жыва, Каб была пажыва. Біць яечка стала, Ды бяда спаткала, Біла яго, біла, Ніяк не разбіла. Біў і дзедка ладна — Няма рады жаднай. Сталі — разважаюць, Што рабіць, не знаюць. Ў часе гэтых гадак Здарыўся прыпадак. Мышка — Доўгі Хвосцік, Бегла шпарка штосьці, Мо па важнай справе, Просценька па лаве. Ды нібы праз зводы, Нарабіла шкоды. Паспяшала трошку, Паслізнула ножка, Хвосцікам махнула, Яйка паштаўхнула, Незнарок скаціла Вобземлю й разбіла. Дзедку з бабкай страта: Плачуць на ўсю хату, Як дзіця якое, Слёзы льюць абое: — Гэткая прыгода! — Вось яечка шкода! Курачка ж кудахча: — От старым няўдача! Ды й бяды ўжо тое — Плачуць, як малое. Я ж знясу другое, Хоць не залатое! Гэту казку спатайку У дзіцячым нейк садку Прачытаў я, як на грэх, Двум сябрам-кастрычаняткам, І дастаў ад іх парадкам, Паднялі мяне на смех: — Тут павінна быць памылка, Ці зманіў нам дзядзька Жылка. Бо, як кажа нам навука, Немагчыма гэта штука, Хоць шукай у дзень са свечкай, Курка каб знясла яечка Не прастое, залатое, Ды і моцнае такое, Што і дзед, і бабка білі, Білі-білі — не разбілі І на лаву палажылі, Мышцы страху нарабілі. Гэткай рэчы з нас усяк Не паверыць аніяк. Гэтак мне сказаў Рыгорка, Падтакнуў яму Зыдорка: — Але знаем мы даўно, Што з яечка, хоць прастога, Для дзяцей пасілку многа, Тым каштоўнае яно. І таму вось залатое І для дзетак дарагое! І на гэты іхні сказ Мой такі быў ім адказ: — Ад пачатку да канца Вы, браткі, казалі трапна. Не што іншае, як вапна — Лушпавінка ад яйца. А ў яйцы спажытку шмат, Таму кожны з'есці рад. Дык прашу вас, калі ласка, Прыгадаць, што гэта казка І пра дзедку, і пра бабку, І пра курку Рабку. 1928
«Млынар заставіў застаўкі…»
1928
«Каханню нічога не трэба…»
Р. М.
1928
«Будзь бласлаўлёна, мая маладосць!..»
1928
Развітанне
1928
Над калыскаю
1928
Верш развітання
Феліксу Купцэвічу,
сэрцу, раздзертаму
болем па Бацькаўшчыне,
прысвячаю