Імгненні
вернуться

Кучмель Наталля

Шрифт:
* * * Бязмоўны вечар. Жоўты далягляд. Як дрэмлюць на вяроўцы апранахі. Крывыя вулкі нізкіх шэрых хат. Высокія сады — вышэй за дахі. Што віравала — сціхла, прылягло. Здаецца нават: просіцца у раму Пры браме куст язміну, і над брамай — Адз інай зоркі вострае святло.
* * * Зямля, дзе мяжуюць глыжы і будылле 3 крыжамі; Дзе ржавыя косткі змяшаны з жалезам Іржавым; I ўсё гэта сплёты здзічэлых малінаў Хаваюць ад свету... Калі Бог і праўда зляпіў мяне з гліны — То з гэтай.
* * * Ліпнёвы поўдзень збіў над вербамі Аблокаў чараду; I вербы — да адной — абернены Каскадамі ў ваду. Празрыс таю галля заслонаю Шаволяць плыні ўслед... Зялёная вада, зялёная, Аблокаў дзіўны квет. У засені вярбы, пад выгінам, Чакаўшы, ты стаіш. А вочы — як у неба выемы, Як хтось прыдумаў іх: Глыбокія яны, бяздонныя — Перакуліўся свет... Зялёная вада, зялёная, Аблокаў дзіўны квет.
* * * А ты мне паклаў на плячо галаву I стаў гаварыць, што не бачыш жыцця; Адно бачыш — дымныя вейкі Яе Ды лёгкія пасмы над гладкім ілбом. А ўчора ты ружу за шторай схаваў, Яна ж не звярнула увагі — ані; А ён Яе мучыць... Ды хто такі ён, Каб смеў тваю панну Хоць пальцам крануць?! А ён... А Яна... Гавары, гавары. Я слухаю моўчкі — аб Ёй, аб табе Ды нават аб ім. Бо галоўнае — што? Што ты мне паклаў на плячо галаву.
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win