* * *Сатлелі травы нашага юнацтва,I кветкам ад марозаў не падняцца.Ды адчуванне дзіўнае палёгкі:Жыві, далёкі.* * *Першая кропля па выпуклым шклеРассыпалася на злёце.Як хлопец у цельніку — клён у святлеМашыны на развароце.Рэзкія плямы паўзверх зямліРазбіты ліхтар кідае...Хто яго ведае — дзе, каліАднойчы тое згадаю?* * *Дзень паўпрылёг на горад і ракуПразрыс тым, цёплым,быццам летнім, целам.Павольна падаўшы, не шамацелаЛісціна, абмінаючы руку.I на ваду, схіліўшыся, з мастаДзівіўся нехта — хворы ці то п'яны...Згасаў палын, разліты ў донцы шклянакВачэй пад колер мокрага ліста.* * *Сцежкаю да прыпынкуПраз зарослы язмінам дворХлопец нясе дзяўчынку...I думае — што да зор.Лёгка, нібы націнку,Праз хвіліны — як праз гады,Хлопец узняў дзяўчынку.I думае — назаўжды...* * *Дымам на веі — клеіцца стома.Чуць, як гаворыць з ветрам салома.3 ветрам — салома, з кроплямі — голле,3 сэрцам нявольным — вольная воля.— Йдзі сюды, сэрца, — дам табе крылы:Лётай, кружыся, дзе табе міла.Будзе халодна, будзе й галодна,Але ж затое — шчасна, свабодна!— Позна мне, цяжка, — сэрца казала. —Чорнае лоззе вены працяла.Чорнае лоззе, мокрае лісце —Не адарвацца. Вось бы калісьці...* * *Ноч пяе дыханнем тваім.Я яго чую — і ноч пяе.Ноч пяе золатам кончыкаў вей.Я іх бачу — і ноч пяе.Ноч пяе дакрананнем рукі,Далонню ў далоні, крокам у крок.Паветра згушчаецца — не ўдыхнуць,I з сэрца капае цёплы сок.* * *Ліпнёвы надвячорак прыкідваецца днём.Няма куды спяшацца.Ўсе дома. Маскі здзеты.Каханы хлопчык мой, нібыта кацянё.Аблізвае вяршкі з малочнага пакета.* * *Вечар пахне лісцём і пылам.Котка злезла з акна пад'езда,Валюхаючыся, пайшла.Душна, быццам між сценак вазы:Атачае дамы, здаецца,Тонкі пласт залатога шкла.* * *У любой цеплыніна хвіліну здарыцца змрочна,Цверазеўшы, спіной адчуцьпад шпалерамі — мур.Маленькі лемур, у цябе вялізныя вочы;Прыпадз і да маіх грудзей, маленькі лемур.ПлёнМята, мята пры балоце,Рута пры рацэ.Як пук жыта — жмут мелодыйПры адной руцэПрыхінёны; а другая —Жоўтае, як звон,Сэрца спелае трымае;Белы мёд з яго сцякаеПроста на далонь.* * *Студня на выспе пяскуБелым прысыпана снегам.Памяць аб тонкім, гарачымЦеле тваім.Памяць аб веях —Шорсткіх, як снег,што зрываецца з даху пад ветрам,Лёгкіх, як снег,што сядае на твары і кроны.Дымчаты снег.Памяць аб вуснах —Вабных, як познія вішніў лістоце калянай,Праг ных, як быццам пчала,што аблізвае спелыВішанны сок.* * *Ты багатай зрабіў мяне.Дараваў мне срэбра і злота,Перлы, лалы і дыяменты.Тыя скарбы заўжды са мной:Срэбра ў пасмах вакол чала;Злота зор — скрозь мокрыя веі;Лалы сораму, жалю, гневу,Дыяменты слёз развітальныхI ў халодны дзень прад змярканнемПерлы кропель на сумным шкле.* * *Паблякла неба, звітае смутой.Бязважкімі гуляе прыпаламіЛіпнёвы вецер: каля губ ЯгоСівы матыль трапечацца крыламі.Як горача! Паволі нікне дзень.I пазіраюць з моста дзве дзяўчыныНа мнос тва белых кропак па вадзе —Як быццам бы па ягадзе рабіны.* * *плыў дождж над горадамцяжкі і нізкі быццам дымі голле гордаесамо хілілася прад імтак за гадзінаюгадзіна коціцца ў пакойгром кропляў рынаю —курантаў бойплыў дождж над горадамзвісаў завесаю вадыяк мяккім голасамахутваў змоўклыя садыі не ўскалочанау палісадзе між вяргіньпад колер воч тваіхстаяла стынь