* * *Перакулены свет.Родны дом —Месца,Дзе адчуваеш сябеАшалелай вавёркайСярод ляснога пажару:Куды ні паткніся — агонь.А чужы чалавек —Той, кагоДа нясцерпнасці хочацца бачыць.Не каханы,Не сябра,Проста — той,На руках у кагоЗвер малы з абгарэлым хвастомНепрытомна шукае ратунку.* * *У вогкай цішыні — ці дворышча, ці лес? —Бэз абрастае пні. Пні, мабыць, грэюць бэз.Замкнёная царква. Гнілы раскіслы яр.На тоненькіх сцяблах пупышкі —твар у твар.Як бы ў нямым кіно — чакаюць над сталомАдз ін ад аднаго героі нейкіх слоў.I словы прагучаць і цішу скалануць.Ды нам іх не чуваць —мы дробныя, каб чуць.* * *Вільготнай душнай ноччу цяжка спацьI застаецца толькі ўспамінаць.Плюскоча задуменна і тужліваВада, льючыся, гулкая, з адліва;I вішаннік, разбухлы, без лісця,Стае іс тотай іншага жыцця —Такі ў сябе заглыблены, старонні...Каханы, ясны мой, дзе ты сягоння?Вільготнай душнай ноччу цяжка спацьI застаецца толькі ўспамінаць.* * *Позняй ветранай ноччу,Паволі,Забываючы на раскошныя пахіЗялёнай і мокрай вясны,Ісці і ўдыхацьПраз складзеныя далоніПаветра —Бо на іх затрымаўсяПах цела твайго,Толькі штоУтрапёнага ласкай.Тваё абліччаСухаватыя лініі твару,Зрослыя бровы над лёдам вачэй —Лістапад, калі ўсё на зямліпадабралася, змерзла, падсохлаI толькі азёрысцюдзёнай жывой глыбінёюАдлюстроўваюць біты марозампрыбярэжны чарот і аер.ПесняКаханы мой вячэраў у доме маім, у сціплым і бедным пакоі; і не зайздросціла я гаспадыні маёй у пышных яе палацах.Валасы твае пахнуць ветрам, цела тваё пахне хлебам, семя тваё пахне горкай травой палявой.Сонца ўзыходзіць — залоціць шаты соснаў ды кіпарысаў; сонца сыходзіць — ты са мной застаешся.Валасы твае пахнуць ветрам, цела тваё пахне хлебам, семя тваё пахне горкай травой палявой.* * *Піск, гоман, скокі, вогнішча ўначы —I ціхі светлы хлопчык пры плячы.Усенькі час — праз крыкі і пяянне —Прысутнасці ягонай адчуванне.Адданасці і праг і повен рухПразрыс тых воч і загарэлых рук.I кожны міг пасоўвае няўмольна,Нібыта гайку па разьбе, павольнаНасустрач: мне — яго, яму — мяне...Нас непазбежнае не абміне:Hi разгаранне, ні згасанне страсці.Адно ж было — на самай справе — шчасце:Піск, крык, пяянне моладзі ўначы —I незнаёмы хлопчык пры плячы.* * *Не ўсё ў разлуцы — ў журбе, бы ў труне.Не ты — то іншы абдыме мяне.Ты — спрыт, і сіла, і мускулаў бляск:Кот, ахаваны багіняю Бас т.А ён — Аз ірысу любы трыснёг,Што вырас на скрыжаванні дарог;I так, як пальцы ягонай рукі,Трыснёг кранаецца хвалі ракі.* * *Ўзяўшы рукі твае, датыкацца губамі запясцяў,Адчуваць, як пульсуюць пад дотыкамцёплыя жылкі...Хай мне скажуць, што гэта часовае,плыткае шчасце,Што інакшае ёсць,—я сваёй не прызнаю памылкі.Хто калі вызначаў,што часова, а што пастаянна?Можа, ў тлуме пякельнымці ў светласці райскага краюНе малітваў туту,не цярпення бясконцага ямы —А вось гэтыя рукі ды цёплыя жылкі згадаю.* * *Няўлоўна змыкаліся захад з усходам; пляласяНябачная сетка, а колер быў шызы і цёплы.I цёплаю шызаю сеткай акрылася неба;Адно — дзе-нідзе пагараліпадоўжных аблокаўПлас ты; і сціхала гарэнне, і човен заспаныСухога, маркотнага белага месяца выплыў.I ціха ўсё стала,і плюшч развярнуўся на месяц,I скруткам распалася ноч...Я адна была ў хаце.Святла не паліла, а думала толькі:мой Божа!Ты любіш мяне,дараваўшы вось гэдакі вечарI думкі аб тым, хто святлейшыза месяца човен, —Такі ж беззахісны,такі ж невяртальна далёкі...