Таблеткi для сну
вернуться

Лоўгач Віктар

Шрифт:

I гэта не падзейнічала на нашу суседку.

Тут Валянцін пачаў пра свае паляўнічыя трафеі фантазіраваць. Гэта ж заўчора чырвоную лісу дабыў, а ў мінулым месяцы двух янотаў узяў. Пашанцавала яму і на норкі. Было б толькі каму,— любую шапку можа пашыць.

I зноў нуль увагі. I Валянцін Валянцінавіч, вярнуўшыся да мэты паездкі, з горыччу зазначыў:

— Ах, тэты белы лубін! I куды толькі збыць насенне! Лежань лежнем на складзе ляжыць. Атрымаем у вобласці па вымове.

— А дарагія, а родныя вы мае! — звярнулася да нас незнаёмка.— Ды я ж вас расцалую за такую навіну.

Я паспеў прачытаць на вокладцы яе кніжкі «Бялковыя культуры і іх роля ў кармавым балансе дойнага статка».

«Культурна жывём...»

Апанас Дзям'янавіч сядзеў на новай канапе, глядзеў на персідскі дыван. А ногі міжволі шоргалі па другім, амаль такім жа. Што ні кажыце, а дываны ў яго — пашукаць такіх. А трумо? 3 Ленінграда прывёз. Стане тэта жонка перад ім прымяраць новыя сукенкі — і ў люстры другая такая. От ужо трумо!

А паглядзіце тэлевізар-камбайн. Першым у пасёлку набыў Апанас Дзям'янавіч. Радуе і халадзільнік. Не сказаць ужо, каб ён быў заўсёды забіты каўбасамі. Не. Прывёз яго ў кватэру Апанас Дзям'янавіч з іншай мэтай, для ўпрыгожвання. А каўбасы можна і ў склепе захоўваць. Яшчэ лепш кожны дзень свежыя браць. Затое загляньце на кухню — і адразу ўбачыце халадзільнік. Культура!.. А шафа! Апошні ўсхліп моды.

Апанас кліча жонку:

— Маруся, га, Маруся, хадзі пасядзім. Сёння ж нядзеля.

Маруся прыходзіць. Цяпер яны ўдваіх любуюцца шафай.

— Дарагая,— кажа жонка.

— 3 нашых ніхто не мае такой.

— Яшчэ б! Культурна мы, Марыя Пятроўна, жывём. Культурна.

— Культурна, Апанаска. А вось Фіма і Эла адстлымі нас лічаць. Маўляў, загрувасцілі кватэру, а кніжкі ніводнай.

— Кніжкі? На які д'ябал яны нам здаліся. Хопіць, што некалі ў школе чытаў.

— Яшчэ людзі кажуць, што мы ў кіно не ходзім, у тэатр.

Апанас аж ускоквае:

— Гэта я каб у тэатр хадзіў, грошы дарэмна плацiў. Не. Хопіць з мяне і тэлевізара.

— I я ж, Апанаска, за гэта.

I Марыя Пятроўна бліжэй садзіцца да мужа.

Позірк Апанаса спыняецца на «Родным слове». Сына Паўліка падручнік застаўся. Апанас дастае кніжку зпад шафы і шпурляе на вуліцу. Воблака пылу вырастае. Апанас Дзям'янавіч плюецца і гаворыць жонцы:

— Культурна, Маруська, жывём! Культурна!

Сябар

Ён жыве ў абласным горадзе. Заязджае да нас толькі тады, калі бывае ў камандзіроўцы. Яшчэ ў парозе звычайна заяўляе:

— Даруй, Іван, не мог, каб не пабачыцца.

Сябру я рады. Званю жонцы. Што ні кажыце, госць з вобласці, абы-чаго на стол не паставіш.

За сталом у нас ажыўлена. Казімір Эдуардавіч хваліць маю гаспадыню, расказвае пра горад, пра свае жыццё там.

Затым яшчэ па кілішку п'ём. I сябрук пачынае мяне дакараць:

— Эх, Іване, не сорамна табе. Гэта ж чатыры разы быу у цэнтры і ні разу не зайшоў. А я так чакаў.

Тут ужо і жонка наступае на мяне:

— Нельга толькі абяцаць: раз чалавек запрашае — абавязкова схадзі.

— Ой, як мы вам, Іванка, рады будзем. Аж тры бутэлькі каньяку цябе чакаюць у халадзільніку.

Даю слова, што заеду.

А праз колькі дзён мяне выклікаюць у вобласць на нараду. Рэгіструе прыбыўшых Казімір Эдуардавіч. Падыходжу.

— Казік, дзень добры. Бачыш, прыехаў. Так што загляну сёння.

Казімір мяняецца ў твары. Крэсла пад ім рыпіць.

— Ведаеш, сёння нельга. Позна на рабоце буду.

Чалавек я не горды: магу і пачакаць.

Але не пабыў я ў Казіміра і ў другі раз. Цешча ягоная прыехала, і ён бядуе, каб вэрхалу не ўзняла.

У трэці раз да яго нейкі таварыш з Мінска прыязджаў. Дык няёмка, сказаў, адчуваць будзе, калі збяромся.

У чацвёрты раз у Казіміра была свая кампанія. У пяты — ён абышоў мяне.

У шосты — цесць прыехаў...

I вось Казімір Эдуардавіч зноў у нас у камандзіроўцы, прыходзіць да мяне, заяўляе ў парозе:

— Іванка, як жыўздароў? Эх і сумаваў! Даўно цябе не бачыў.

Сябру я рады. Званю жонцы...

Сябра мой — усё ж начальнік.

Спасцiганне навукi

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win